Пацыент гомельскай лякарні забіў сябе ў дзень выпіскі

Пацыент гомельскай лякарні забіў сябе ў дзень выпіскі

Гомельскі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці мужчыны ў мясцовай лякарні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

61-гадовы мужчына са Жлобінскага раёна лекаваўся ў Гомелі. 14 снежня, у дзень выпіскі, яго знайшлі мёртвым. 

Па словах следчых, абставінаў, якія паказваюць на крымінальны характар ​​смерці, не выяўлена. Цяпер следчыя высвятляюць абставіны здарэння, апытваюць сваякоў, медыкаў і пацыентаў медустановы.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 18.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі