Пацыентка біла загадчыцу паліклінікі па галаве рукой і медкартай
У Гродне 35-гадовая пацыентка паліклінікі збіла загадчыцу. Жанчына праходзіла абследаванне, а пасля здачы аналізаў пайшла на прыём да загадчыцы паліклінікі. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка, падчас размовы пацыентка паводзіла сябе агрэсіўна, а пасля пачала наносіць удары: адзін раз рукой і два разы медыцынскай картай па галаве. У выніку загадчыца атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні.
У адносінах зламысніцы распачалі крымінальную справу, артыкул — "Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак" (ч.1 арт. 366 ККК). Жанчыне пагражае штраф ці пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў.
Дарэчы, пра прычыну агрэсіі пацыенткі нічога не паведамляецца.