Пад амерыканскія санкцыі трапіў беларускі банк
Пад амерыканскія санкцыі трапіў беларускі банк — БелВЭБ. Ён апынуўся ў "чорным спісе", як адна з "дочак" расійскага ВЭБ. Апошні апынуўся пад санкцыямі ЗША з-за прызнання Расіяй незалежнасці і суверэнітэту самаабвешчаных "рэспублік" на ўсходзе Украіны. Між іншым, з-за афіляванасці з ВЭБ, пад санкцыі трапіў футбольны клуб ЦСКА.
БелВЭБ уваходзіць у топ-5 банкаў Беларусі па актывах. Амерыканскія санкцыі могуць сур'ёзна паўплываць на яго працу. Аднак каментар банка аптымістычны.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, аб'яўляючы пра санкцыі, прыгразіў Расіі, што калі яна не выведзе з Беларусі свае войскі, у краіны Балтыі будуць перакінутыя амерыканскія вайскоўцы і тэхніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.