Пад Бабруйскам аўтамабіль збіў насмерць жанчыну, двое дзяцей шпіталізаваныя

Пад Бабруйскам аўтамабіль збіў насмерць жанчыну, двое дзяцей шпіталізаваныя

Увечары 5 лістапада ў Бабруйскім раёне каля вёскі Баяры аўтамабіль "Рэно-Меган" збіў жанчыну і двух яе непаўналетніх дзяцей — 15 і 13 гадоў. Як піша "Коммерческий курьер", жанчына загінула на месцы здарэння. Хлопчык і дзяўчынка з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу.

Як распавёў выканаўца абавязкаў начальніка ДАІ Бабруйскага раёна Ігар Чарноў, кіроўца "Рэно" ехаў з боку Мінска, калі трое пешаходаў пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. На ўсіх пешаходах былі флікеры, але кіроўца, па яго словах, позна заўважыў людзей. Акрамя кіроўцы ў аўтамабілі знаходзіліся яго жонка і трохмесячнае дзіця. Яны пры ДТЗ не пацярпелі.

Відавочцы адзначаюць, што ў месцы здарэння агляд моцна абмежаваны канструкцыямі дарогі. Гэта магло стаць адной з прычынаў здарэння. Ёсць таксама звесткі, што кіроўца рухаўся з хуткасцю не больш за 90 кіламетраў за гадзіну. Заўважыўшы пешаходаў, мужчына спрабаваў спыніцца: на асфальце ёсць тармазны шлях.

Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу з нагоды трагічнага здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі