Пад Баранавічамі злавілі падпальшчыка

Падпал у Баранавіцкім раёне 

Падпал у Баранавіцкім раёне  / brest.mvd.gov.by

Пад Баранавічамі злавілі падпальшчыка. Ім аказаўся 22-гадовы механізатар адной з гаспадарак. Пра матывы яго ўчынку міліцыя не паведамляе.

Сцірты саломы былі падпаленыя на працягу некалькіх гадзін у двух месцах — каля вёсак Залессе і Карчова (якраз у апошняй жыве падазраваны). У выніку двум сельскагаспадарчым арганізацыям быў нанесены матэрыяльны ўрон у памеры больш за 441 і 3470 рублёў адпаведна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі