Пад Брэстам на фуры перакуліўся п'яны дальнабойшчык (фота)

Пад Брэстам на фуры перакуліўся п'яны дальнабойшчык (фота)

Пад Брэстам на фуры перакуліўся п'яны дальнабойшчык. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 30 траўня, каля 15.20. На аўтадарозе М1 адбылася аўтааварыя з удзелам грузавіка "МАН". 43-гадовы кіроўца, жыхар Гомельскай вобласці, кіруючы фурай, праехаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора, а пасля не саўладаў з кіраваннем. Грузавік апынуўся ў кювеце і перакуліўся на правы бок. Па дарозе быў збіты светлафорны слуп, які аднаўленню не падлягае.

Прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці інфармуе, што мужчына кіраваў фурай у стане алкагольнага ап'янення (1,7 праміле).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі