Пад Гомелем аўтамабіль вылецеў у канаву з вадой — кіроўца загінуў
На месцы здарэння
Смяротнае ДТЗ адбылося ў выходныя ў Гомельскім раёне паміж вёскамі Даўгалессе і Васілёва, паведамляе рэсурс "ЧП Гомель". Кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем, і машына вылецела ў канаву з вадой.
Верагодна, кіроўца спрабаваў выбрацца з машыны — бакавое шкло з яго боку было разбітае. Але ў канчатковым выніку ці не змог, ці не паспеў. Кіроўца загінуў. Яму быў 51 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.