Пад Гомелем двое бяздомных атруціліся сурагатным алкаголем

Пад Гомелем двое бяздомных атруціліся сурагатным алкаголем

Трупы дваіх бяздомных знайшлі ў мінулыя выходныя ў катэджы ў вёсцы Уза пад Гомелем. Мужчына і жанчына спажывалі сурагатны алкаголь, што і стала прычынай іх гібелі. Гэтых людзей прытуліў у сябе гаспадар катэджа: яны жылі ў гаспадарчым збудаванні і ў абмен на дах над галавой і ежу дапамагалі на будоўлі.

Гаспадар дома паведаміў у міліцыю пра здарэнне, як толькі знайшоў целы сваіх работнікаў. Побач з іх трупамі знайшлі таксама дзве бутэлькі з астаткамі вадкасці. Высветлілася, што напярэдадні парачка выпівала сумнеўнай якасці алкаголь. Разам з імі за сталом была яшчэ адна жанчына, але яна адчула сябе блага, выклікала ваніты, чым і выратавала сабе жыццё.

Факт атручэння пацвердзіла судова-медыцынская экспертыза. Цяпер спецыялісты высвятляюць, які менавіта яд утрымліваўся ў сурагатным напоі.

Як піша “Гомельская праўда”, за мінулы год ад спажывання няякаснага алкаголю загінула 14 жыхароў вобласці, яшчэ 240 чалавек — ад вадкасцяў з утрыманнем спірту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі