Пад Гроднам мужчына 4 дні ляжаў на беразе Нёмана — адмовілі ногі

Пад Гроднам мужчына 4 дні ляжаў на беразе Нёмана — адмовілі ногі

Пад Гроднам 67-гадовы мужчына 4 дні ляжаў на беразе Нёмана — адмовілі ногі. Яго шукалі сілавікі і валанцёры, але выпадкова знайшлі мясцовыя жыхары. Як інфармуе прэс-служба гродзенскай міліцыі, мужчына знік 18 чэрвеня. Ён пайшоў у лес каля вёскі Горніца Гродзенскага раёна і дахаты не вярнуўся, пасля чаго сваякі звярнуліся ў міліцыю.

22 чэрвеня мясцовыя жыхары прыйшлі на бераг Нёмана каля вёскі Пагараны. Там яны пабачылі на зямлі мужчыну і патэлефанавалі ў міліцыю. Пацярпелы патлумачыў, што не мог ісці, таму столькі часу не выходзіў на сувязь са сваякамі. Яму аказалі меддапамогу і вярнулі дахаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі