Пад коламі электрычкі Мінск-Асіповічы загінуў хлопец
Прычым перад гэтым малады чалавек проста лёг у чыгуначную каляіну.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міліцыю, хлопец ляжаў у каляіне на перагоне Калядзічы-Міханавічы. На сігналы электрычкі Мінск-Асіповічы ён не рэагаваў. У выніку малады чалавек атрымаў смяротныя траўмы.
Фота — infojd.ru