Пад Мінскам п'яны кіроўца ўрэзаўся ў натоўп, які глядзеў салют (відэа)

Непрыемна закончылася святкаванне 9 траўня для некаторых жыхароў пасёлку Гатава пад Мінскам. Калі ўвечары людзі адправіліся на ўскраек пасёлка глядзець салют, у іх натоўп урэзаўся п'яны кіроўца на "Рэно Сцэнік", піша сайт onliner.by.

Паведамляецца, што некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля канцавога прыпынку аўтобуса. Менавіта ў іх і ўрэзаўся аўтамабіль. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі два мужчыны. Прынамсі ў аднаго з іх была разбітая галава.

Відавочцы кажуць, што астатнія прысутныя выцягнулі з машыны кіроўцу, які быў абсалютна п'яны.

Дарэчы, сярод натоўпу гледачоў салюту было шмат дзяцей. На шчасце, усё абышлося без трагедыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі