Пад санкцыі ЕС трапіў лукашэнкаўскі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі
Украінскія дзеці ў Беларусі
Пад санкцыі ЕС трапіў лукашэнкаўскі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, заўважыў reform.news. Яго называюць "адным з асноўных удзельнікаў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь". Адзначаецца, што БРСМ "удзельнічае ў перавыхаванні і палітычнай індактрынацыі дзяцей". Робіцца выснова, што "такім чынам, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі матэрыяльна падтрымлівае дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны".
БРСМ трапіў ў 14-ы пакет санкцый, якія Еўрасаюз увёў супраць Расіі. У "чорным спісе" цяпер першы сакратар арганізацыі Аляксандр Лук'янаў і гендырэктар Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання Аляксандр Мароз і сам холдынг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.