Падатковую льготу для ўладальнікаў кватэр могуць адмяніць з 1 студзеня 2022 года

Жылы дом у Мінску / minskdsk.by​
Жылы дом у Мінску / minskdsk.by​

Міністэрства фінансаў выступае за тое, каб скасаваць падатковую льготу ў дачыненні да жылых кватэр у шматкватэрных дамах, паведамляе БЕЛТА.

Замест льготы Мінфін прапануе ўвесці з новага года разліковы кошт кватэр. Ён будзе залежаць ад горада і тыпу кватэры.

У сярэднім сума падатку па стандартнай кватэры ў Мінску складзе 50 рублёў у год, у рэгіёнах — 25 рублёў.

Такім чынам Мінфін мае намер выраўняць умовы падаткаабкладання ўладальнікаў кватэр, а таксама павысіць рэсурсную базу мясцовых бюджэтаў.

Ільготы захаваюць толькі для пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і іншых маламаёмных грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі