Падазронага ў шпіянажы для Беларусі літоўца асудзілі за падробку дакументаў
Мантас Даніэлюс / фота з сацсетак
Грамадзянін Літвы Мантас Даниелюс, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Беларусі, асуджаны за падробку дакументаў, піша выданне 15min.lt. Гэта крымінальная справа не звязаная са шпіянажам.
Мужчыну асудзілі да двух гадам пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем. Цягам бліжэйшых двух год асуджаны абавязаны працаваць ці быць на ўліку ў службе занятасці, не выязджаць за межы месца жыхарства без дазволу ўстановы, што наглядае за ім.
Даниелюс — юрыст з Вільнюса, гэта ўжо дзявяты прысуд у яго дачыненні. Цяпер ён праходзіць падазраваным яшчэ па адной справе. Праваахоўнікі падазраюць, што ён пракраўся ў беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў інфармацыю пра іх беларускай выведцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.