Падчас штогадовага паслання Пуцін выказаўся на беларускую тэматыку
Расія лічыць правільным паглыбляць узаемадзеянне з Беларуссю ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў падчас свайго штогадовага паслання да Федэральнага сходу РФ.
"Лічым правільным актыўна паглыбляць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, у тым ліку больш шчыльную каардынацыю ў знешнепалітычнай сферы, у эканоміцы", — прыводзіць tut.by словы расійскага прэзідэнта.
Па словах Пуціна, Расія разам з партнёрамі па еўразійскай інтэграцыі працягне фармаваць агульныя рынкі і ўмацоўваць знешнія сувязі Еўразійскага эканамічнага саюза.