Падчас засялення арэнднае жыллё для навукоўца падаражэла ў 5 разоў

Навуковец Дзяніс плаціць за арэндную аднапакаёўку ў новым квартале “Магістр” 1,2 мільёна рублёў, плюс камунальныя. Не шмат, але…

“Калі была жараб’ёўка, нам агучылі, што для навукоўцаў ёсць паніжальны каэфіцыент — 0,2. Тады б выйшла ў пяць разоў танней. Але калі мы заключалі дамовы ў ЖЭСе, нам сказалі, што яго не будзе. Некаторыя нават адмовіліся ад жылля. Ніхто нічога не патлумачыў, мы напісалі зварот у Мінгарвыканкам, але пакуль нічога. Мяне, праўда, і такі кошт задавальняе”, — апісвае сітуацыю навуковец Дзяніс.

Заробак у навукоўца можа быць розны, працягвае Дзяніс: ад 2 мільёнаў да 8, у залежнасці ад праектаў. З заробкам у 2 мільёны такое арэнднае жыллё не пацягнеш.

За арэнднае жыллё менш плацяць міліцыянты, пракурорскія работнікі, суддзі і… навукоўцы, прыгадваюць Еўрарадыё ў “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы”.

Там навуковыя работнікі ды іншыя — спіс вялікі. Каэфіцыент для ўсіх аднолькавы — 0,2. Але калі іншае не прадугледжана распараджэннем прэзідэнта”, — даводзяць у ведамстве і самі прыгадваюць новы квартал “Магістр”:

“Па ім ёсць праект распараджэння, але пакуль нічога іншага не ведаем”.

Траціна арэнднага жылля — суддзям, пракурорам і маладым спецыялістам. 10% — вайскоўцам, тлумачаць выдзяленне жылля ва ўпраўленні жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама:

“Першая группа — агульная, якая можа разлічваць на чаргу, хто долей за ўсіх стаіць. 10% — вайскоўцам і 30% — катэгорыі, якая мае першачарговае права. Туды ўваходзяць суддзі, пракурорскія работнікі, маладыя спецыялісты ды іншыя”.

Арэнднае жыллё могуць даць, калі ўладкавацца ў міліцыю. У Партызанскім РАУСе, куды журналіст Еўрарадыё паспрабаваў уладкавацца участковым, абяцаюць арэнднае жыллё са зніжкай:

“Там міліцыянтам вялікая зніжка ёсць. Праз пэўны час зможаце атрымаць”, — прыгадваюць у пра паніжальны каэфіцыент на плату за арэнднае жыллё. Тую зніжку, якой у навукоўцаў з “Магістра” пакуль няма.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі