Падпісаны ўказ па субсідыях на будаўніцтва жылля для маладых, шматдзетных сем’яў

Падпісаны ўказ па субсідыях на будаўніцтва жылля для маладых, шматдзетных сем’яў

2 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 274 аб атрыманні маладымі і шматдзетнымі сем’ямі дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля. Гэтым дакументам уносяцца змены ва ўказ кіраўніка дзяржавы ад 4 ліпеня № 240. Цяпер маладыя і шматдзетныя сем’і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будуюць жыллё і заключылі для гэтых мэтаў да 6 жніўня 2017-га ўключна крэдытныя дамовы на атрыманне камерцыйных крэдытаў, змогуць скарыстацца падтрымкай дзяржавы. Урад падлічыў, што ў Беларусі на яе могуць разлічваць 148 шматдзетных сем’яў і 2814 маладых сем’яў, паведамляе БЕЛТА.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пачатку ліпеня з’явіўся згаданы ўказ Лукашэнкі № 240, які адмяніў указ № 585 ад 2007 года “Аб прадастаўленні маладым і шматдзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”. Аднак нечакана для чыноўнікаў высветлілася, што з-за новаўвядзення сем’і, якія ўступілі ў будаўніцтва ў 2016 годзе і сёлета, застаюцца без падтрымкі дзяржавы (субсідыя складае 49 бюджэтаў пражытковага мінімуму — 7,3 тысячы рублёў). 13 ліпеня міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны прынёс ім прабачэнні за недапрацоўку і паабяцаў, што дзеянне ўказа № 585 распаўсюдзяць на дамы, якія здадуць да першага квартала 2018-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі