Паэтка і спявачка напісала палітвязням "сярэднявечныя" лісты
Паэтка і спявачка Кацярына Ваданосава напісала беларускім палітвязням "сярэднявечныя" лісты. "Мне надакучыла пісаць простыя лісты на аркушах са сшыткаў дачкі, і ўчора я псіханула ды напісала каляровыя", — піша яна ў Facebook.
Ваданосава не выключае, што яе прыгожыя лісты могуць не дайсці да палітзняволеных (з ранейшых лістоў каля 80% проста знікалі). "Так, хутчэй за ўсё, іх выкінуць ці парвуць, але маленькая, мізэрная надзея на тое, што мае готыка ды кельтыка змогуць падарыць хоць крышку фарбаў тым, хто не бачыць сонца, траву, кветкі, — яна застаецца", — піша яна.
У Беларусі на сённяшні дзень больш за паўтысячы палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.