Пахаладанне ў Беларусі пачнецца на гэтым тыдні

Зіма на Гомельшчыне

Зіма на Гомельшчыне / t.me/gorodmozyr/

Стала вядома, калі ў Беларусі пачнецца пахаладанне. Сіноптыкі папярэджваюць, што засталіся тры цёплыя для снежня дні. Пакуль тэмпература паветра перавышае кліматычную норму на 3-5 градусаў. Аднак у чацвер крыху пахаладае.

У аўторак, 3 снежня, у нашай краіне будзе пераважна без ападкаў (дождж і мокры снег магчымыя толькі месцамі). У начныя гадзіны чакаецца ад -3 да +3, у дзённыя гадзіны — ад -1 да +4 градусаў.

У сераду мокры снег і дождж прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. Уначы будзе ад -5 да +2, удзень — ад -2 да 4 цяпла. У чацвер, 5 снежня, таксама пройдуць ападкі. У начныя гадзіны на ўсходзе будзе каля -6, на захадзе — +2, удзень ад -3 да +3. У пятніцу чакаюцца толькі невялікія ападкі. Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 да -7, удзень — ад -4 да +3.

У выходныя ў нашай краіне можа крыху пацяплець.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі