Усё яшчэ плюсавыя тэмпературы: якім будзе надвор'е напачатку тыдня?

Надвор'е

Надвор'е / unsplash

Каляндарная зіма наступіла, а плюсавыя тэмпературы сышлі пакуль што не з усіх беларускіх рэгіёнаў. Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні.

У панядзелак, 2 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу дзе-нідзе пройдзе невялікі дождж, днём будзе суха. Вецер калі і будзе, то слабы. Мінімальная тэмпература паветра -2..+ 3°С. Днём слупок тэрмометра паднімецца да + 1..+ 6°С.

Трошкі пахаладае бліжэй да аўторка, 3 снежня. Па поўначы краіны пройдзе невялікі дождж. Дзе-нідзе будзе лёгкі туман і галалёд. Вецер месцамі разгоніцца да парывістага. Ноччу будзе -5..+2°С, і днём таксама далёка не спякотна: -1..+ 5°С.

А 4 снежня, у сераду, на большай частцы Беларусі будзе ісці мокры снег або дождж. Дзесьці яшчэ і задзьме парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы -5..+ 2°С, днём -2..+4°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі