Пакуль Лукашэнка чакае новай сустрэчы, Пуцін сышоў у горы (фота)
Пакуль Аляксандр Лукашэнка чакае новай сустрэчы з расійскім прэзідэнтам, Уладзімір Пуцін сышоў у горы. Ён праводзіць у Туве кароткі адпачынак. Як вынікае з фотарэпартажу, змешчанага на сайце прэзідэнта РФ, разам з Пуціным адпачываюць дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў і міністр абароны Сяргей Шайгу.
Нядаўна Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Уладзімірам Пуціным у Сочы. Як распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" беларускі кіраўнік, расійскі прэзідэнт прапанаваў у самы бліжэйшы час сустрэцца зноў, "у Сочы ці ў Маскве". На гэты раз з удзелам прэм'ер-міністраў. Па словах Лукашэнкі, сустрэча мусіць адбыцца адразу пасля вяртання Пуціна з адпачынку.
Фота: http://kremlin.ru