Паліну Шарэнда-Панасюк вывезлі з гомельскага СІЗА ў невядомым напрамку
Паліна Шарэнда-Панасюк/ фота з старонкі яе мужа ў Фэйсбуку
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знікла з гомельскага СІЗА, паведамляе ў сацсетках яе муж.
Па яго звестках, жанчыну вывезлі 21 жніўня, але невядома, дзе яна знаходзіцца цяпер. "У СІЗА адмовіліся паведаміць, куды яе этапавалі", — піша Андрэй Шарэнда.
У гомельскае СІЗА №3 Паліну перавялі з рэчыцкай калоніі пасля таго, як на яе пачалі новую крымінальную справу за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. 23 жніўня для Паліны не ўзялі перадачу, пішуць праваабаронцы.
На знак пратэсту супраць катаванняў Паліна Шарэнда-Панасюк у траўні адмовілася ад беларускага грамадзянства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.