Паліну Шарэнду-Панасюк збілі ў "прэс-хаце"

Паліна і Андрэй / фота з сацсетак
Паліна і Андрэй / фота з сацсетак

Паліну Шарэнду-Панасюк збілі ў "прэс-хаце". Пра гэта са спасылкай на ананімныя крыніцы паведаміў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда:

"Адміністрацыя калоніі №24 арганізавала для Паліны так званую "прэс-хату", падсадзіўшы да яе ў камеру ПКТ дзвух жанчын-првакатарак. Зразумела, што знясіленая многімі месяцамі знаходжання ў ШІЗА і ПКТ Паліна не змагла даць адпор і была моцна збіта. І так моцна, што ёй спатрэбілася шпіталізацыя ў санчастку калоніі". 

Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў зняволенні са студзеня 2021-га. Яе абвінавацілі ў "гвалце" ў дачыненні да міліцыянтаў і іх "абразе", а таксама ў "абразе Лукашэнкі". Мінулым летам ёй прызначылі 2 гады калоніі агульнага рэжыму. А ў красавіку 2022-га дадалі яшчэ адзін год калоніі за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі. Пазней на яе завялі яшчэ адну справу па гэтым артыкуле.

У траўні Паліна заявіла, што збіраецца адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Так яна пратэставала супраць катаванняў. Пасля гэтага яе адправілі на псіхіятрычную экспертызу. У пачатку ліпеня стала вядома, што Паліну этапавалі назад у мінскае СІЗА №1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі