Палітвязень Аліневіч парваў лісты з прапановай папрасіць аб памілаванні

Нагадаем, што Аліневіч асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі па так званай "справе анархістаў".



Па словах Валянціны Аліневіч, якія перадае Радыё "Рацыя", сустрэча з сынам працягвалася адны суткі ў пакоі, не большым за 10-12 квадратных метраў. Пакідаць памяшканне не было дазволена. Ва ўмовах спёкі гэта было цяжкім выпрабаваннем.



Маці кажа, што Аліневіч атрымаў два лісты з Бабруйска. Іх аўтары ўгаворвалі яго напісаць прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы. Палітвязень парваў і выкінуў гэтыя лісты. Па словах маці, ён лічыць вельмі непрыстойным, калі нейкае меркаванне навязваецца людзям, якія прайшлі праз цяжкія выпрабаванні і знаходзяцца ва ўмовах няволі.



Фота — ntvsport.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі