Палітвязень Уладзіслаў Беладзед асуджаны на тры гады калоніі
Уладзіслаў Беладзед
Палітвязень Уладзіслаў Беладзед асуджаны на тры гады калоніі. Яго прызналі вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў "абразе Лукашэнкі".
Справу Беладзеда з лютага 2024-га ў закрытым рэжыме разглядаў Мінскі гарадскі суд, суддзя — Алена Ананіч.
Уладзіслаў Беладзед — каталіцкі вернік, выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ. Яго затрымалі 31 траўня 2023-га. У канцы лета беларускія праваабаронцы прызналі хлопца палітычным зняволеным. Беладзеда некалькі разоў арыштоўвалі па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", ён правёў у ізалятары 45 дзён. Пасля ўзнікла крымінальная справа.
Праваабаронцы адзначаюць, што "вернік падвергнуўся бесчалавечнаму і зневажальнаму годнасць абыходжанню".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.