У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

Пратэсты ў верасні 2020-га ў Мінску / З архіва Еўрарадыё

Пратэсты ў верасні 2020-га ў Мінску / З архіва Еўрарадыё

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Гэта — Яўген Каваленка, Сяргей Еўдакіменка, Антон Дзянэйка, Павел Абозны, Алена Яфрэменка, Уладзіслаў Пудзяк, Руслан Захарчанка і Уладзіслаў Беладзед. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Каваленка асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў зняволення па шматлікіх артыкулах, у тым ліку за "абразу Лукашэнкі" і "паклёп" на яго. Еўдакіменка асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў "саўдзельніцтве ў распальванні варожасці" — за перадачу звестак пра прадстаўнікоў дзяржаўнай улады пратэсным інфармацыйным рэсурсам. Дзянэйка асуджаны на 5 гадоў зняволення па абвінавачанні ў пагрозах супрацоўнікам міліцыі і службовым асобам, у "абразе Лукашэнкі" і прадстаўнікоў улады. Абозны асуджаны на 5 гадоў зняволення па некалькіх артыкулах, у тым ліку за намер далучыцца да абаронцаў Украіны. Ён — чэмпіён Еўропы па кікбоксінгу.

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1489 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі