Палітвязня Дзмітрыя Слука асудзілі на 8 гадоў і 6 месяцаў зняволення

Дзмітрый Слук / t.me/viasna96
Дзмітрый Слук / t.me/viasna96

Генпракуратура Беларусі паведамляе, што ў судзе Заводскага раёна Мінска (суддзя — Дзмітрый Астапенка) за "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці" асуджаны на 8 гадоў і 6 месяцаў зняволення і вялікі штраф (больш за 11 тысяч рублёў) 35-гадовы С. У жніўні 2021-га ён падтрымаў данатам нейкую арганізацыю, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў "тэрарыстычнай". Сцвярджаецца, што мужчына перавёў крыптавалюту ў суме, якая эквівалентная 2160 доларам.

Праваабаронцы пішуць, што асуджаны — гэта жыхар Бабруйска Дзмітрый Слук. Яго затрымалі 10 лютага 2023-га ў Мінску. Спачатку былі 10 сутак арышту на Акрэсціна, а пасля — крымінальная справа і знаходжанне ў СІЗА № 1. У сакавіку прозвішча Слука з'явілася ў спісе асоб, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Тады ж беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Дзмітрый Слук не абскарджваў жорсткі прысуд і неўзабаве будзе этапаваны ў адну з калоній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі