29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі

У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў / Кадр з відэа
У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў / Кадр з відэа

29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё адно". Каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў, аб'ядналіся 30 незалежных медыяў.

Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. Да стрыму далучацца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры, спартоўцы, грамадскія актывісты. Еўрарадыё прымае ў сябе тры гадзіны марафона: з 17:30 да 20:30 па Мінску.

Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак. Далей грошы размяркуюцца паміж ініцыятывамі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным. Кантраляваць размеркаванне сродкаў будзе назіральная рада прадстаўнікоў медыяў — арганізатараў марафону.

Увага! Гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, просім клапаціцца пра сваю бяспеку. Не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз замежныя карткі і рахункі ці праз сяброў і сваякоў, якія жывуць за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі