Палітвязня Сяргея Ціханоўскага перавялі з мінскага СІЗА ў турму ў Жодзіне

Палітвязня Сяргея Ціханоўскага перавялі з мінскага СІЗА ў турму ў Жодзіне

Палітвязня і блогера Сяргея Ціханоўскага перавялі з мінскага СІЗА на Валадарскага ў турму ў Жодзіне, паведамляюць праваабаронцы. Мяркуецца, што ўлада адрэагавала на акцыі падтрымкі, якія прайшлі каля сцен ізалятара (увечары 17 жніўня там былі тысячы людзей, вуліца цалкам была перакрытая) і якія планаваліся там.

Перавод Ціханоўскага TUT.by пацвердзіў яго адвакат Віктар Мацкевіч. Ён адбыўся 17 жніўня. А сёння ў Сяргея Ціханоўскага дзень нараджэння, яму споўнілася 42 гады. "Я лічу, што ніякай працэсуальнай ці іншай неабходнасці ў гэтым пераводзе не было", — кажа адвакат.

Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня. Яго абвінавачваюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", а таксама ў "перашкодзе ажыццяўлення выбарчых правоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі