Палітвязня Уладзіміра Кондруся 23 лістапада пераводзяць у псіхіятрычную лякарню

Палітвязня Уладзіміра Кондруся 23 лістапада пераводзяць у псіхіятрычную лякарню

23 лістапада палітвязня Уладзіміра Кондруся пераводзяць у лякарню "Навінкі" для псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, якую прызначыў яму Маскоўскі суд сталіцы. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў палітык Павел Севярынец.

Нагадаем, што 39-гадовы Кондрусь — апошні палітвязень у Беларусі, якога судзяць па справе Плошчы-2010. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Судовы працэс над ім пачаўся 16 лістапада, але адразу быў прыпынены: паведамлялася, што Кондрусь спрабаваў непасрэдна падчас суда перарэзаць сабе вены. Пасля гэтай спробы суд накіраваў яго на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі