Палітвязня Змітра Дашкевіча могуць вызваліць датэрмінова?
Вечарам 25 чэрвеня Наста Дашкевіч (Палажанка) паведаміла ў сацыяльных сетках пра тэлефанаванне з міліцыі Першамайскага раёна сталіцы.
"Пыталіся ў таты, а потым і ў мяне, ці не супраць мы, каб Дзмітрый Дашкевіч жыў у нас", — напісала жонка палітвязня.
Нагадаем, лідар незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" павінен выйсці на волю 28 жніўня. У сакавіку 2011-га яго асудзілі на два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, нібыта, за хуліганства. Летась у глыбоцкай калоніі Дашкевіч атрымаў дадатковы год пазбаўлення волі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі".
"Такое ранняе тэлефанаванне можа сведчыць пра датэрміновае вызваленне, — кажа Наста Дашкевіч у каментары БелаПАН. — З іншага боку, нельга выключаць і таго, што падаплёкі тут ніякай няма. Калі б размова ішла пра Статкевіча, якому яшчэ сядзець доўга, тады можна было б гаварыць пра ўплыў пацяплення адносінаў з Еўропай".
Папа спадзяецца, што Ватыкан дапаможа Беларусі палепшыць адносіны з Захадам