Палітвязню Мікалаю Аўтуховічу пагражае сур’ёзная хвароба

Маці палітвязня Лідзія Юльянаўна непакоіцца, што ў турме неабходнага лекавання яе сын можа і не атрымаць.



“Калі будуць даваць яму таблеткі ад цукру, то будзе лячыцца, а калі не — дык справы дрэнныя. Пакуль я не ведаю, як будзе. Напісала яму ліст, але адказу яшчэ няма”.



Паводле Лідзіі Юльянаўны, да Мікалая Аўтуховіча ў канцы году збіраецца на спатканне яго жонка Алена. Сама Алена Аўтуховіч у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода не выключыла, што спатканне можа адбыцца і ў пачатку новага году.



Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за захоўванне патронаў. Сам прадпрымальнік з Ваўкавыску кажа, што з ім паквіталіся за яго барацьбу з мясцовымі карупцыянерамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі