Палітзняволенаму экс-амапаўцу прысудзілі за пратэсты тры гады "хатняй хіміі"
Суд Маскоўскага раёна 2 лістапада прысудзіў тры гады "хатняй хіміі" палітвязню Максіму Клімовічу, піша праваабарончы сайт "Вясна".
Мужчыну судзілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
9 жніўня 2020 года Клімовіч стаў у счэпцы каля Стэлы, яго апазналі па фатаграфіі.
Мужчына раней служыў у АМАПе, але звольніўся яшчэ ў 2012 годзе. Пры затрыманні яму гэта прыгадалі, хаця Клімовіч даўно працуе аўтаслесарам.
На пачатку лета 2020-га ён з'ехаў жыць у Польшчу, але быў вымушаны вярнуцца. Праз некалькі дзён пасля вяртання, 17 жніўня, яго затрымалі дома, у аграгарадку Хацежына. Пасля затрымання з ім запісалі "пакаяльнае" відэа. Два з паловай месяцы мужчына правёў пад вартай.
Палітзняволенага экс-амапаўца асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсце
— Viasna (@viasna96) November 2, 2021
Былога супрацоўніка АМАПа, які звольніўся яшчэ ў 2012 годзе, абвінавацілі ў перакрыцці дарог счэпкай на акцыі пратэсту ў дзень выбараў.https://t.co/p5PIOKMlgl pic.twitter.com/NAA26VoXPd
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.