Палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк ужо няма ў Навінках

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

Чарговая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза Паліны Шарэнда-Панасюк, верагодна, скончылася. Пра гэта стала вядома з допісу ў Фэйсбуку яе мужа Андрэя Шарэнды.

"Паліны ўжо няма ў Цэнтры судовых экспертызаў у Навінках. Экспертыза скончылася, так і не пачаўшыся. Магчыма, Паліну этапавалі адтуль яшчэ на мінулым тыдні. Мы так і не паспелі перадаць ёй туды прадукты, неабходныя рэчы і лекі. Мы не ведаем, дзе яна зараз знаходзіцца і які стан яе здароўя", піша Андрэй.

Жанчыну ўжо двойчы адпраўлялі на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя — перад першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася непасрэдна ў следчым ізалятары. Гэта ўжо чацвёртая экспертыза.

Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на волю 21 траўня. Аднак за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА па новай крымінальнай справе. Палітзняволеную вінавацяць у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі