Палітзняволеную Алесю Буневіч асудзілі на 3,5 года калоніі

Алеся Буневіч / spring96.org
Алеся Буневіч / spring96.org

Тры з паловай гады калоніі прысудзілі палітзняволенай Алесі Буневіч у Гродзенскім раённым судзе. Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", працэс быў закрытым.

Дзяўчыну асудзілі паводле ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай). Сваёй віны Буневіч не прызнала.

Паводле версіі следства, дырэктарка віленскага друкавальнага цэнтра Алеся Буневіч дапамагала “рэйкавым партызанам” уцячы з Беларусі ў Літву.

Затрымалі яе ў сярэдзіне красавіка, калі Алеся прыехала дадому на гадавіну смерці маці.

Спачатку паведамлялася, што яе вінавацяць у акце тэрарызму ў рамках справы "рэйкавых партызанаў". Але потым абвінавачанне было змененае. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі