На БТ паказалі затрыманую Алесю Буневіч і "рэйкавых партызан"

На БТ паказалі затрыманую Алесю Буневіч і "рэйкавых партызан"

На тэлеканале "Беларусь 1" паказалі затрыманых Алесю Буневіч і "рэйкавых партызан" Дзмітрыя Клімава, Уладзіміра Аўрамцава і Яўгена Мінкевіча. Апошнія трое расказвалі пра тое, як рыхтавалі акцыю на чыгунцы ў Асіповіцкім раёне і кантактавалі з замежжам. Буневіч павінна была ім дапамагчы ў пераходзе мяжы. Быў паказаны следчы эксперымент з яе ўдзелам.

Пра затрыманне Алесі Буневіч стала вядома ў сярэдзіне красавіка. Апошнім часам яна працавала ў Вільні і нечакана прыехала ў Беларусь, і яе нібыта затрымалі на мяжы. З паказанага сюжэта вынікае, што затрыманне адбылося праз некалькі дзён пасля вяртання на радзіму. Цяпер жа яе абвінавачваюць "у дапамозе здзяйснення акта тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве".

"Рэйкавых партызан" з Бабруйска затрымалі са стралянінай у ноч на 30 сакавіка. У сюжэце паказалі, што нейкі час сілавікі іх выкарыстоўвалі — высвятлялі дэталі пра канал перапраўкі за мяжу. У выніку гэтай аперацыі і затрымалі Буневіч, якая зрабіла для хлопцаў закладку з сім-картамі ў памежнай зоне, а яны атрымалі відэа гэтага месца.

Раней праваабаронцы прызналі затрыманых "рэйкавых партызан" палітвязнямі. Ім пагражае артыкул "тэрарызм", заявілі на БТ.

На БТ паказалі затрыманую Алесю Буневіч і "рэйкавых партызан"
На БТ паказалі затрыманую Алесю Буневіч і "рэйкавых партызан"
На БТ паказалі затрыманую Алесю Буневіч і "рэйкавых партызан"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі