Палітзняволеную Сафію Сапега памілавалі і перадалі расіянам

Сафія Сапега пасля выхаду з гомельскай калоніі / БЕЛТА
Сафія Сапега пасля выхаду з гомельскай калоніі / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка памілаваў палітзняволеную Сафію Сапега. Яна — грамадзянка Расіі. Як паведамляе БЕЛТА, 7 чэрвеня яе перадалі... дэлегацыі Прыморскага края РФ, якую ачольвае губернатар Алег Кажамяка. Ён кажа, што ўказ аб памілаванні быў падпісаны па яго звароце. Сапега сказала, што для яе падарунак вярнуцца да маці і бацькі, і што ёй "сапраўды вельмі пашанцавала". Яна ўжо ў Расіі.

Сафію Сапега ў траўні 2021 года знялі з рэйса Ryanair разам з экс-галоўрэдам Nexta Раманам Пратасевічам. Дзяўчыну, якая адміністравала "Чорную кнігу Беларусі", асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі. Раней у памілаванні ёй адмовілі, але сёлета ў красавіку Генпракуратура Беларусі пагадзілася перадаць яе ў Расію для далейшага адбывання пакарання. Суд па экстрадыцыі Сапега пачаўся ў Маскве 24 траўня. Абарона хадайнічала пра перанос яго ў Прымор'е.

Пратасевіча 3 траўня асудзілі на 8 гадоў калоніі. 22 траўня яго памілаваў Лукашэнка.

Палітзняволеную Сафію Сапега памілавалі і перадалі расіянам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі