Палякам дазволілі ўезд у РБ па бязвізе праз усе пункты пропуску на мяжы з ЕС
На беларускай мяжы / sb.by
Грамадзянам Польшчы дазволілі ўезд у Беларусь па бязвізе праз усе пункты пропуску на мяжы з ЕС. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 2 сакавіка, яно будзе дзейным да канца года, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Там сцвярджаюць, што "ўлічаны высокі запыт на беларускі бязвіз", таму кіраўніцтва краіны і прыняло такое рашэнне.
На сённяшні дзень палякі могуць уехаць у нашу краіну без візы толькі на беларуска-польскай мяжы.
Відавочна, што новаўвядзенне — гэта прапагандысцкі крок рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Апошнім часам дачыненні Польшчы і Беларусі істотна пагоршыліся. Беларуская дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае бязвіз для грамадзян Польшчы і іншых краін ЕС, які дзейнічае з 2022 года, у сваіх мэтах. У прыватнасці, падкрэсліваецца, што ўлады гэтых краін не зацікаўлены, каб іх грамадзяне ездзілі па бязвізе ў РБ і на ўласныя вочы пабачылі "беларускую стабільнасць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.