Палякам прапануюць ездзіць "на закупы" ў Гродна

Палякам прапануюць ездзіць "на закупы" ў Гродна

Беластоцкая турыстычная фірма "Nowator" распрацавала шоп-тур у Гродна. Паездкі плануюцца па нядзелях, калі ў Польшчы не працуюць крамы, перадае Радыё "Свабода".

Выезд плануецца аднадзённы, у Гродне можна прабыць шэсць з паловай гадзін. Паўтары гадзіны адводзіцца на буйны гандлёвы цэнтар "OldCity". Больш за гадзіну прыпадае на вольны час, калі турысты могуць пахадзіць па беларускім горадзе і набыць сувеніры. А большую частку праграмы — каля трох гадзін — займае экскурсія па гістарычнай частцы Гродна з наведваннем замкаў, касцёлаў, музеяў, палацаў.

У польскай турфірме кажуць, што новы тур вырашылі распрацаваць пасля зменаў у польскім заканадаўстве, якія забаранілі гандаль па нядзелях. Супрацоўніца фірмы Ганна Літвінчук кажа, што на новы тур яшчэ ніхто не запісаўся, але некалькі чалавек ужо распытвалі. 

Пакуль невядома, ці дададуцца іншыя крамы або рынкі ў сьпіс гандлёвых пунктаў. Гэта будзе залежаць ад попыту на паслугу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі