Праваабаронцы адказалі прапагандысцкім плакатам на мяжы з Польшчай

Мяжа Беларусі

Мяжа Беларусі / @Kobzarius

На выездзе з Беларусі з'явіліся плакаты, якія папярэджваюць, што польскія ўлады абмяжоўваюць правы сваіх грамадзянаў.

"Пакідаючы Беларусь, вы едзеце ў краіну, дзе ўрад парушае права грамадзян на свабоду сходаў", — напісана на плакаце.

Беларускія праваабаронцы з цэнтра "Вясна" адказалі прапагандзе і пракаментавалі сітуацыю са свабодай сходаў у Беларусі.

Толькі за 2023 год у краіне як мінімум 414 чалавек асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Праваабаронцы падкрэсліваюць, што ў гэтую лічбу ўвайшлі толькі тыя суды, пра якія ім стала вядома.

"Агулам жа ў мінулым годзе як мінімум 4,5 тыс. беларусаў асудзілі паводле палітычных адміністрацыйных працэсаў — за "распаўсюд экстрэмізму", "дробнае хуліганства" і г.д.", — кажуць праваабаронцы.

У вясне нагадваюць, што некаторыя з гэтых працэсаў за "несанкцыянаванае пікетаванне" былі асабліва камічнымі. У мінулым годзе беларусаў штрафавалі за выкананне гімну Украіны ў караоке-бары, фота на фоне гор і сцягоў Грузіі і Украіны, фота белага сабачкі ў чырвоным камбінезоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі