Памерла дзяўчынка, сродкі на лекаванне якой збіраў увесь Гомель

Паведамленне пра смерць дзіця з’явілася ў групе сацыяльнай сеткі, праз якую тысячы неабыякавых людзей збіралі грошы на лекаванне і ўсяляк дапамагалі дзяўчынцы.



Трэба было ў кароткія тэрміны сабраць каля 300 тысяч еўра. Амаль уся сума была сабраная. Лена мела патрэбу ў трансплантацыі коснага мозгу. Дзяўчынка гадавалася ў прыёмнай сям’і.



У шэсць гадоў у Лены знайшлі лейкоз. Яна праходзіла некалькі курсаў лекавання. Але ўвосень 2013 года здарыўся рэцыдыў, спатрэбілася тэрміновая трансплантацыя. На дапамогу дзяўчынцы прыйшлі неабыякавыя гамяльчане, валанцёры, арганізацыі, прадпрыемствы. Па ўсім горадзе віселі ўлёткі з заклікам аб дапамозе, былі ўсталяваныя бігборд, праходзілі дабрачынныя канцэрты, кірмашы.



У выніку Лена Новік паехала на лекаванне ў Нямеччыну, але 23 лютага стала вядома пра яе смерць, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі