Памерла жанчына, якая падпаліла сябе на прахадной прадпрыемства ў Гомелі

Памерла жанчына, якая падпаліла сябе на прахадной прадпрыемства ў Гомелі

У Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 1 у нядзелю, 18 чэрвеня, памерла жанчына, якая падпаліла сябе на прахадной фабрыкі “Камінтэрн”. У яе было 57% апёкаў цела. Медыкі змагаліся за яе жыццё дзевяць дзён. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны лекар бальніцы Алег Ядранцаў.

Здарэнне адбылося раніцай 9 чэрвеня. 55-гадовая жанчына прыйшла на працу каля 7.30, яе вопратка ўжо была аблітая гаручай вадкасцю. Яна падпаліла сябе запальнічкай. Адзін з мужчын накінуў на жанчыну коўдру і збіў полымя.

Паведамлялася, што ў жанчыны нядаўна памёр муж. На фабрыцы яна працавала прыбіральшчыцай, адміністрацыя характарызавала яе станоўча. Жанчына перажывала з-за праблем з афармленнем пенсіі, якраз узніклі з атрыманнем неабходных дакументаў з Карэліі, дзе яна нейкі час працавала. Відавочцы распавядаюць, што падчас спробы самаспалення прыбіральшчыца крычала, што “ў яе скралі 18 гадоў працоўнага стажу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі