Памежнікі Польшчы прадухілілі 424 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі

Польскія памежнікі аглядаюць дзяржмяжу​ / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскія памежнікі аглядаюць дзяржмяжу​ / twitter.com/Straz_Graniczna

За аўторак, 19 кастрычніка, польскія памежнікі прадухілілі 424 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы. Раней такіх выпадкаў было больш за 600.

Шэсць нелегальных мігрантаў затрыманыя, яны прыбылі з Ірака і Сірыі. За дапамогу нелегалам таксама затрыманыя 4 чалавекі. Гэта грамадзяне Польшчы, Сірыі, Ірана і Палестынскай аўтаноміі.

Як паведамляла Еўрарадыё, польскі Сейм ухваліў законапраект, па якім нелегальных мігрантаў, затрыманых пры перасячэнні мяжы, будуць высылаць з Польшчы. Ім таксама можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі