Памежны камітэт: На нашай мяжы бежанцаў з Украіны няма

Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:



“На нашым участку, наадварот, назіраецца зніжэнне колькасці жадаючых праехаць мяжу. Гэта на беларуска-украінскіх пунктах пропуску”.



Паводле яго словаў, ніякага напружання на беларуска-украінскай мяжы зараз няма, беларусы цесна ўзаемадзейнічаюць з украінскімі калегамі, якія падрабязна інфармуюць іх аб развіцці сітуацыі.

У Памежным камітэце запэўніваюць, што цалкам кантралююць сітуацыю і гатовыя ў выпадку небяспекі да любых неабходных дзеянняў, нават да закрыцця мяжы з Украінай.



Цішчанка: “Калі абстаноўка будзе пагаршацца і з украінскага боку стане слабакантраляванай, мы, натуральна, зможам разглядаць пытанне аб закрыцці мяжы. На сённяшнпі дзень, улічваючы пазіцыю МЗС, мы праводзім узмоцнены дагляд”.



Нагадаем, што 1 сакавіка Савет федэрацыі Расіі дазволіў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну ўвесці расійскія войскі на тэрыторыю Украіны. У адказ на гэта Кіеў абвясціў усеагульную мабілізацыю насельніцтва.

Цягнік “Мінск-Кіеў” больш не будзе спыняцца на мяжы
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі