Памянялася следчая група па справе "Белага легіёна"

Памянялася следчая група па справе "Белага легіёна"

У нашумелай справе "Белага легіёна" (або "справе патрыётаў") памянялася следчая група, піша nn.by. Змены адбыліся нядаўна. Два былыя начальнікі гэтай групы (абодва палкоўнікі) звольніліся з органаў.

У прэс-службе Следчага камітэта змены патлумачылі аптымізацыяй ведамства. "Злачыстваў здзяйсняецца менш, змяняецца структура злачыннасці. Таму пераразмяркоўваецца асабовы склад для найбольш эфектыўнага выкарыстання: ствараюцца новыя падраздзяленні шляхам злучэння ці рэарганізацыі наяўных", — распавёў начальнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

21 верасня заканчваецца тэрмін расследавання па "справе патрыётаў". Пасля гэтага Следчы камітэт мусіць вырашыць — закрываць яе ці працягваць. Пакуль што ўсе былыя затрыманыя знаходзяцца на волі, але пад падпіскамі аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі