Памёр Барыс Няўзораў, які здымаўся ў "Людзях на балоце" і "Шляхціцы Завальні"

Памёр Барыс Няўзораў, які здымаўся ў "Людзях на балоце" і "Шляхціцы Завальні"

Ва ўзросце 72 гадоў памёр народны артыст Расіі Барыс Няўзораў.  

"Сёння памёр, кавід",паведаміла агенцтву ТАСС дырэктарка расійскага Малага тэатра Тамара Міхайлава

Барыс Няўзораў нарадзіўся 18 студзеня 1950 года ў станіцы Староминская Краснадарскага краю.

Акрамя тэатра Няўзораў актыўна здымаўся ў фільмах: на яго рахунку больш за сто роляў у кіно і серыялах. У 1981 годзе Няўзораў сыграў ролю Яўхіма Глушака ў фільме Віктара Турава "Людзі на балоце" паводле рамана Івана Мележа. Праз год ён зняўся ў працягу — фільме "Подых навальніцы".

Здымаўся ён і ў іншых беларускіх фільмах — "Чорны бусел", "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", "Кветкі правінцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі