Памёр былы ўладальнік "Ждановічаў" Яўген Шыгалаў

Пахаванне экс-уладальніка гандлёвага дома "Ждановічы" адбудзецца заўтра, 22 лютага. Як піша "Народная Воля", хутчэй за ўсё, Шыгалава пахаваюць на могілках у вёсцы Тарасава пад Мінскам, — недалёка ад дома, дзе ён жыў.



У апошнія гады Яўген Шыгалаў доўга і цяжка хварэў. У яго былі праблемы з сэрцам, ён перанёс некалькі складаных аперацый. Акрамя таго, у яго выявілі яшчэ і цяжкое захворванне крыві. Ён лячыўся і ў Беларусі, і за мяжой.



У красавіку 2008 года гендырэктара гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгена Шыгалава затрымалі праваахоўныя органы. Праз два дні яго арыштавалі і ўжо ў следчым ізалятары выставілі абвінавачанне. На бізнэсоўца пачалі крымінальную справу за незаконны захоп зямлі і злоўжыванне ўладай. Яму налічылі велізарную суму шкоды — амаль 40 мільёнаў долараў. 1 кастрычніка 2009-га стала вядома, што Шыгалава вызвалілі ад крымінальнай адказнасці ўказам Лукашэнкі з умовай пакрыцця шкоды. А яшчэ праз некалькі дзён тагачасны кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў паведаміў, што на будаўніцтва лядовага палаца "Чыжоўка-Арэна" будзе накіравана частка сродкаў, атрыманых ад Шыгалава.



Фота — nv-online.info і gandliar.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі