Памёр фатограф Яўген Казюля

Пра сыход Яўгена Карпавіча паведаміў у Фэйсбуку ягоны сябар і калега Валерый Вядрэнка.



Яўген Казюля нарадзіўся ў 1936 годзе. Фатаграфіяй пачаў займацца з 14 год — вучыўся здымаць на трафейным “Кодаку”. Першы газетны здымак выйшаў у 1957 годзе ў “Знемени Юности”. Каля 30 гадоў адпрацаваў фатографам у газеце для беларусаў замежжа “Голас Радзімы”, у агенцтве БелТА. Сярод фатографаў-папярэднікаў асабліва захапляўся творчасцю Яна Булгака. У адным з інтэрв’ю Яўген Казюля адзначыў цікавы факт: “У Лошыцы ёсць вуліца Чыжэўскіх — гэта мае цётка і пляменніца, забітыя немцамі за падрыхтоўку тэракту”.



Яўген Казюля быў удзельнікам больш за 100 выставаў і паказаў. Больш за 50 гадоў быў сябрам народнага фотаклуба "Мінск", да нядаўняга часу быў яго старшынёй.



Пра месца развітання і пахавання пакуль інфармацыі няма.



Фота Валерыя Вядрэнкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі