Памёр мастак Генадзь Хацкевіч

Генадзь Хацкевіч (Хацкевіч-Мінскі, Хац-Мін) нарадзіўся ў 1952 г. у Мінску. Вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова (1962—1968), Мінскім мастацкім вучылішчы (1968—1972) ў Алега Луцэвіча, Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (1976 — 1982, кіраўнік дыплома — Гаўрыла Вашчанка).



У 1987 паспрабаваў захапіць самалёт, каб патрапіць у Парыж. Жыў у Мінску, наведваў Польшчу, Англію і Францыю (перыядычна жыў там з 1990 па 1998).



Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэях і прыватных калекцыях нашай краіны і за мяжой, паведамляе сайт belavangard.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі