Памёр вядомы беларускі мастак Аляксей Кузьміч
Ураджэнцу Брэстчыны было 68 гадоў.
Развітанне з Аляксеем Кузьмічом адбудзецца ў суботу, 2 лістапада, у мінскім Свята-Петрапаўлаўскім саборы (вуліца Ракаўская, 4) у 13:30, інфармуе Беларускі саюз мастакоў.
Аляксей Кузьміч вядомы сваімі мадонамі, рэпрадукцыі якіх былі апублікаваны ў многіх выданнях па ўсім свеце. Аляксей Кузьміч таксама аўтар каля 50 партрэтаў дзеячоў мастацтва Беларусі. За 30 гадоў творчасці мастак напісаў сотні карцін.
Фота — softholm.com